Вітаем,
Акурат пад Каляды, мы радыя абвесціць Вам пра новую версію GCompris 0.70.
Гэта важны выпуск, бо мы афіцыйна пакідаем падтрымку Gtk+ версіі для Windows на карысць Qt-версіі. Усе, набыўшыя поўную версію апошнімі двума гадамі, атрымаюць новы код актывацыі на днях.
Яшчэ, для тых, хто любіць лічбы - мы набралі 100000 заладаванняў з google play сховішча.
У гэтай версіі прадстаўленыя 8 новых практыкаванняў, палова ад іх была створаная студэнтамі апошняга Google Summer of Code:
практыкаванне, у якім дзіця перасоўвае блокі, каб збудаваць паказаную мадэль (кран by Stefan Toncu) практыкаванне ў напісанні лічбаў ад 0 да 9 (drawnumbers by Nitish Chauhan) практыкаванне ў напісанні літар (drawletters by Nitish Chauhan) практыкаванне на вызначэнне слова, у якім змяшчаецца пададзеная літара (letter-in-word by Akshat Tandon) гульня nine men morris game супраць Тукса (nine_men_morris by Pulkit Gupta) гульня nine men morris game з сябрам (nine_men_morris_2_players by Pulkit Gupta) гульня ў падзел цукерак з іншымі дзеткамі (share by Stefan Toncu) практыкаванне ў разуменні рымскіх лічбаў (roman_numerals by Bruno Coudoin) Мы заўжды маем новыя функцыі ды выпраўленні памылак:
функцыя пошуку by Rishabh Gupta сборка пад windows by Bruno Coudoin ды Johnny Jazeix абразок для абвяшчэнняў на палічцы (used in photohunter) by Johnny Jazeix сборка пад neon by Jonathan Riddell мы цяпер у рэпазіторыі openSUSE Tumbleweed, дзякуючы Bruno Friedmann archlinux (https://aur.archlinux.org/packages/gcompris-qt/) by Jose Riha пакунак для mageia cauldron by Timothee Giet пакунак для KaOS by demm спіс словаў для Славацкай мовы by Jose Riha спіс словаў для Беларускай мовы by Antos Vaclauski розныя аднаўленні Румынскіх спісаў словаў ды галасоў (верагодна, найбольш поўныя з усіх) by Horia Pelle запісы галасоў дададзеныя для Партугальскай (Бразільскай) мовы by Marcos D. новая графіка для крану by Timothee Giet здымкі экрану адноўленыя на gcompris.net для Qt версіі by Timothee and Johnny Вы знойдзеце новую версію тут:
Android версія
Windows 32-бітная ці Windows 64-бітная версія
Linux версія (64біт)
зыходны код
У рэчышчы перакладаў мы маем поўную падтрымку 15 моваў: Беларуская, Ангельская (Брытанія), Партугальская (Бразілія), Каталонская, Каталонская (Валенсійская), Датская, Эстонская, Французская, Італьянская, Польская, Партугальская, Румынская, Іспанская, Шведская, Украінская і частковая падтрымка: Брэтонская (82%), спрошчаная Кітайская (93%), традыцыйная Кітайская (91%), Фінская (70%), Галісійская (93%), Нямецкая (97%), Нованарвежская (98%), Руская (83%), Славацкая (85%), Славенская (88%), Турэцкая (77%).
Калі Вы жадаеце дапамагчы, калі ласка, зрабіце пару абвестак у сваім асяродку пра GCompris.