Навіны

Я рады абвесціць, што GCompris цяпер даступны на Apple iOS сховішчы (iPad ды iPhone).

Два гады назад я неяк прыйшоў да "вар'яцкай" ідэі перапісаць GCompris у Qt Quick і выпусціць версію для мабільных карыстачоў. Шмат хто з Вас далучыўся да праекту і дапамог гэтай мары здзейсніцца. Цяпер мы маем вольную праграму для дзяцей, даступную для ўсіх папулярных платформ, і, што яшчэ важна, мы надалей падтрымліваем вольныя аперацыйныя сістэмы.

Цяпер мы заснавалі цэласную карпарацыю па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, непарушную супольнасць, і амаль што скончылі партаванне Gtk+ версіі. Яшчэ багата спраў, што трэба зрабіць. Я буду рады новым вынаходніцкім прапановам, мы можам эксперыментаваць, абменьвацца досведам з настаўнікамі і ствараць практыкаванні, якія будуць дапамагаць ім і дзецям у навучанні.

Усе навіны