Large GCompris Logo

GCompris

GCompris - гэта высакаякасны комплекс навучальнага праграмнага забеспячэння, які змяшчае багатую колькасць практыкаванняў для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 10.

Некаторыя практыкаванні маюць характар гульні, але ж выконваюць адукацыйную ролю.

Ніжэй Вы пабачыце спіс катэгорый з некаторымі практыкаваннямі, даступнымі ў гэтых катэгорыях.

  • вывучэнне кампутара: клавіятуры, мышкі, розныя дзеянні мышкі, ...
  • арыфметыка: лік, табліцы і тэхнікі навучання, ...
  • навука: канальны шлюз, цыкл вады, падводная лодка, сімуляцыя электрычнай схемы ...
  • геаграфія: размясціць краіну на мапе
  • гульні: шахматы, на памяць, злучыць 4, оварэ, судоку ...
  • чытанне: практыка чытання
  • іншае: навучыцца казаць час, пазл з вядомымі карцінамі, вектарнае маляванне, стварэнне мультфільмаў, ...

Цяпер GCompris прапануе як найменш 100 практыкаванняў і яшчэ распрацоўваюцца новыя. GCompris - гэта вольнае праграмнае забеспячэнне, і гэта значыць, што Вы можаце адаптаваць яго пад свае мэты, паляпшаць і, што найважней - дзяліцца ім з дзеткамі паўсюль.


Апошнія навіны

Выпуск GCompris Qt 0.70
2016-12-23 
screenshots of the new activities in version 0.61

Вітаем,

Акурат пад Каляды, мы радыя абвесціць Вам пра новую версію GCompris 0.70.

Гэта важны выпуск, бо мы афіцыйна пакідаем падтрымку Gtk+ версіі для Windows на карысць Qt-версіі. Усе, набыўшыя поўную версію апошнімі двума гадамі, атрымаюць новы код актывацыі на днях.

Яшчэ, для тых, хто любіць лічбы - мы набралі 100000 заладаванняў з google play сховішча.

У гэтай версіі прадстаўленыя 8 новых практыкаванняў, палова ад іх была створаная студэнтамі апошняга Google Summer of Code:

  • практыкаванне, у якім дзіця перасоўвае блокі, каб збудаваць паказаную мадэль (кран by Stefan Toncu)
  • практыкаванне ў напісанні лічбаў ад 0 да 9 (drawnumbers by Nitish Chauhan)
  • практыкаванне ў напісанні літар (drawletters by Nitish Chauhan)
  • практыкаванне на вызначэнне слова, у якім змяшчаецца пададзеная літара (letter-in-word by Akshat Tandon)
  • гульня nine men morris game супраць Тукса (nine_men_morris by Pulkit Gupta)
  • гульня nine men morris game з сябрам (nine_men_morris_2_players by Pulkit Gupta)
  • гульня ў падзел цукерак з іншымі дзеткамі (share by Stefan Toncu)
  • практыкаванне ў разуменні рымскіх лічбаў (roman_numerals by Bruno Coudoin)

  • Мы заўжды маем новыя функцыі ды выпраўленні памылак:

  • функцыя пошуку by Rishabh Gupta
  • сборка пад windows by Bruno Coudoin ды Johnny Jazeix
  • абразок для абвяшчэнняў на палічцы (used in photohunter) by Johnny Jazeix
  • сборка пад neon by Jonathan Riddell
  • мы цяпер у рэпазіторыі openSUSE Tumbleweed, дзякуючы Bruno Friedmann
  • archlinux (https://aur.archlinux.org/packages/gcompris-qt/) by Jose Riha
  • пакунак для mageia cauldron by Timothee Giet
  • пакунак для KaOS by demm
  • спіс словаў для Славацкай мовы by Jose Riha
  • спіс словаў для Беларускай мовы by Antos Vaclauski
  • розныя аднаўленні Румынскіх спісаў словаў ды галасоў (верагодна, найбольш поўныя з усіх) by Horia Pelle
  • запісы галасоў дададзеныя для Партугальскай (Бразільскай) мовы by Marcos D.
  • новая графіка для крану by Timothee Giet
  • здымкі экрану адноўленыя на gcompris.net для Qt версіі by Timothee and Johnny

  • Вы знойдзеце новую версію тут:
    Android версія
    Windows 32-бітная ці Windows 64-бітная версія
    Linux версія (64біт)
    зыходны код

    У рэчышчы перакладаў мы маем поўную падтрымку 15 моваў: Беларуская, Ангельская (Брытанія), Партугальская (Бразілія), Каталонская, Каталонская (Валенсійская), Датская, Эстонская, Французская, Італьянская, Польская, Партугальская, Румынская, Іспанская, Шведская, Украінская і частковая падтрымка: Брэтонская (82%), спрошчаная Кітайская (93%), традыцыйная Кітайская (91%), Фінская (70%), Галісійская (93%), Нямецкая (97%), Нованарвежская (98%), Руская (83%), Славацкая (85%), Славенская (88%), Турэцкая (77%).

    Калі Вы жадаеце дапамагчы, калі ласка, зрабіце пару абвестак у сваім асяродку пра GCompris.

    Выпуск GCompris Qt 0.61
    2016-08-07 
    screenshots of the new activities in version 0.61

    7 месяцаў пасля мы маем гонар абвесціць новую версію Gompris 0.61.

    Адна важная змена на камерцыйным баку GCompris. На змену Bruno Coudoin прыйшоў Timothée Giet у якасці камерцыйнага дырэктара. Timothée ёсць мастаком у графіцы з доўгім спісам унёскаў у GCompris ды ў супольнасць KDE. Пасля шаснаццаці гадоў працяглай распрацоўкі GCompris, Bruno жадае саступіць магчымасць новай камандзе кіраваць праект наперад. Цяпер, увесь продаж ідзе Timothée, і ён адказны за камерцыйную падтрымку. Умовы ліцэнзіі не цярпелі зменаў, як і працэс распрацоўкі, які па-ранейшаму належыць суполцы KDE (Johnny Jazeix як найбольш актыўны ўдзельнік).

    Новыя практыкаванні:

  • Просты тэкставы рэдактар (baby_word_processor by Bruno Coudoin), гэтае практыкаванне не даступнае на мабільных платформах з-за асаблівасцяў віртуальных клавіятур: калі мы карыстаем толькі рэальную калівіятуру, то не прымяняюцца стылі, а калі толькі віртуальную - мы пазбаўляемся магчымасці перасоўвацца па тэксце, вылучаць яго...
  • Танграм (by Bruno Coudoin). Гульня пачынаецца з вельмі простага ўзроўню, каб пакрысе паказаць усе канцэпцыі, а напрыканцы вынікае ў сапраўдны танграм.
  • Даведвацца пра манументы ў свеце (explore_monuments by Ayush Agrawal during SoK).
  • Практыкаванне, у якім дзеці размалёўваюць граф так, каб дзве суседнія ячэйкі былі аднолькавага колеру (graph_coloring by Akshat Tandon during SoK).
  • Кіраваць касмічным караблём для пасадкі на зялёную пляцоўку (land_safe by Holger Kaelberer).
  • Знайсці адрозненні паміж двума малюнкамі (photo_hunter by Stefan Toncu).
  • Timothée Giet аднавіў выявы для шахмат, вісельні ды гарызантальнага/вертыкальнага чытання, разам з лагатыпам gcompris

    Зробленыя шмат невялікіх выпраўленняў/паляпшэнняў (захаванне ды ўзнаўленне памераў вакна пры запуску, аднаўленне правадніцтваў, бонусныя выявы/узроўні, дадаццё ўнутраных сбораў звестак для слоўнікавых гульняў, каб не патрабаваць наяўнасці інтэрнэт-злучэння для запуску GCompris (акрамя запісаў галасоў, але і яны таксама могуць пастаўляцца разам з праграмай).

    У рэчышчы перакладаў мы маем поўную падтрымку 17 моваў: Беларуская, Ангельская (Брытанія), Партугальская (Бразілія), Каталонская, Каталонская (Валенсійская), спрошчаная Кітайская, Датская, Французская, Галісійская, Італьянская, Нованарвежская, Польская, Партугальская, Румынская, Іспаская, Шведская, Украінская, а таксама частковая падтрымка: Брэтонская (88%), традыцыйная Кітайская (97%), Эстонская (82%), Фінская (74%), Нямецкая (93%), Руская (83%), Славацкая (76%), Славенская (82%), Турэцкая (82%)

    Калі Вы жадаеце дапамагчы, калі ласка, падзяліцеся ў Вашым асяродку весткай пра GCompris.

    Архіў з зыходным кодам даступны тут (вітаем стваральнікаў GNU/Linux пакункаў)

    Для Android праграма даступная на Google сховішчы.

    Усе навіны