Набыць / Ахвяраваць

Набыццё Windows- ці MacOSX-версіі

Windows- ды MacOSX-версіі маюць абмежаваную колькасць практыкаванняў - даступныя блізу 85 з 137.

Пстрычком па кнопцы ніжэй набудзьце код актывацыі за 9€. Пасля аплаты Вы адразу ж атрымаеце электронны ліст з правадніцтвам (праверце таксама спам-тэчку). Калі Вы не атрымаеце гэты ліст, калі ласка, напішыце мне на sales@gcompris.net

Звяжыцеся са мною, каб атрымаць звесткі аб камерцыйным выкарыстанні для Вашае школы.

Рэгістрацыя дазваляе Вам карыстацца аднаўленнямі GCompris цягам 2 гадоў. Пасля гэтага перыяду, Вы зможаце працягваць карыстацца Вашай версіяй колькі пажадаеце.

Дзякуй Вам за падтрымку вольнага праграмнага забеспячэння ў адукацыі.

Timothée Giet.

Юрыдычныя звесткі: Кампанія Timothée Giet RCS RENNES France 537 873 986.

Ахвяраваць

Вы, Вашыя дзеткі, Ваш клас упадабалі GCompris. У Вас ёсць цяпер магчымасць зрабіць свой унёсак у гэты праект.

Распрацоўка праграм бярэ шмат часу, патрабуе кампутарнай тэхнікі, патрабуе сродкаў для прасоўвання праекту. Адным словам, мне патрэбная Вашая дапамога для сваіх укладанняў у гэты праект.

Вы можаце ахвяраваць суму па Вашаму выбару, пстрыкнуўшы кнопку ніжэй:

Дзякуй Вам за падтрымку вольнага праграмнага забеспячэння ў адукацыі.

Timothée Giet.